MENU

Музей Св. Зыгмунта Феліньскага

У правым крыле Генеральнага Дома Сясцёр Францішканак Сям’і Марыі ў Варшаве, у палацы, які мае высокую гістарычную каштоўнасць, і які некалі належаў заснавальніку польскага тэатра Войцеху Багуслаўскаму, адкрылася пастаянная выстава “Non possumus“, якая будзе працаваць у рэжыме музея. Яе мэтай з’яўляецца знаёмства з незвычайным чалавекам – святым арцыбіскупам Зыгмундам Шчэнсным Фелінскім (1822-1895гг.). Ініцыятарам стварэння гэтай інавацыйнай экспазіцыі з’яўляецца Маці Яніна Керстан, Генеральная Настаяцельніца Кангрэгацыі, пры навукова-гістарычнай падтрымцы доктара гіст. навук сястры Тэрэзы Антанеты Фронцэк, якая была таксама афіцыйным ініцыятарам (пастулятарам) кананізацыйнага працэсу. Праект і рэалізацыю выканала майстэрня «7muz», пад кіраўніцтвам Евы Сьвідэр-Гробэльнэй (праектная майстэрня з рэалізацыяй інавацыйных экспазіцый, выстаў і комплексаў swiderfilm.pl)


Запрашаем Вас наведаць выставу, якая пры дапамозе сучасных тэхналогій дазваляе пазнаёміцца з малавядомай постаццю святога Зыгмунда Шчэнснага Фелінскага, прафесара Духоўнай Акадэміі ў Санкт-Пецярбургу, польскага біскупа рыма-каталіцкага Касцёла, арцыбіскупа мітрапаліта Варшаўскага ў 1862-1883гг., пастаяннага члена Дзяржаўнага Савета Польскага Каралеўства з лютага 1862 г., вязня сумлення, зняволенага, і, нарэшце, Святога каталіцкага Касцёла. Яго перакананні, спосаб паводзін і бязмежная цнатлівасць, як у якасці сябра, педагога, пісьменніка, патрыёта, пастыра і духоўнага айца, з’яўляюцца надчасовымі. Настойлівасць св. Зыгмунда ў захаванні нацыянальнай ідэнтычнасці, удзел у баях за незалежнасць радзімы, высакароднасць у абароне іншых, дабрачынная дзейнасць, а таксама клопат аб духоўным росце, з’яўляюцца ўзорам для пераймання ў нашым сучасным свеце, як для духоўных асоб, так і для свецкіх. Дзякуючы сучасным матэрыялам, аўтарскім інсталяцыям і прыладам з мультымедыйным кантэнтам (прэзентацыям), прызначаным для патрэб мерапрыемства, наведнікам прадставілася магчымасць пазнаёміцца з асобай Святога, Яго творамі, духоўнай спадчынай і ўплывам на іншых на шляху да святасці. Разам з выставай для наведвальнікаў адчынена таксама месца ўшанавання святога Арцыбіскупа ў капліцы.

Створаная экспазіцыя была накіравана на шырокую аўдыторыю, як для духоўных асоб, так і свецкіх, у тым ліку людзей з абмежаванымі магчымасцямі: пачынаючы ад жыхароў сталіцы і рэгіёна, пілігрымаў, і заканчваючы замежнымі турыстамі. Апісанне і інфармацыя прадстаўлены на рускай і англійскай мовах. Былі ўлічаныя таксама патрэбы самых маленькіх гледачоў выставы, то бок дзяцей.

На выставе прадстаўлены, у прыватнасці, дасягненні св. Зыгмунда ў якасці пісьменніка, якія валодаюць вялізнымі літаратурнымі і пазнавальнымі каштоўнасцямі для даследчыкаў гісторыі II паловы XIX стагоддзя, у тым ліку ўнікальны твор «Дзённік» («Pamiętniki») яго аўтарства. Асаблівай увагі заслугоўвае таксама сувязь Святога з польскай інтэлігенцыяй падчас парыжскай эміграцыі, у тым ліку з нашымі паэтамі, і перш за ўсё, з Юліушам Славацкім. Таму мы спадзяёмся на шырокую цікавасць да мерапрыемства вучняў не толькі варшаўскіх школ. На выставе прадстаўлены таксама трагічны перыяд студзеньскага паўстання, які прыпаў на час кіравання св. Зігмундам Варшаўскай дыяцэзіяй. Натхненнем сталі словы самога героя выставы, непахіснага адносна ціску з боку цара, і фармулёўка “Non possumus”, прынятая пазней кардыналам Стэфанам Вышынскім і кардыналам Юзэфам Глемпам, які пісаў аб паўстанні і высылцы як пра шлях да святасці.

На выставе былі прадстаўлены рэсурсы з архіва і каштоўныя гістарычныя экспанаты XIX ст., рэчы Святога, якія з’яўляюцца прадметамі культу, а таксама шэдэўрамі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Афармленне прасторы музея прадугледжвае прэзентацыю гістарычных тэм і экспанатаў пры дапамозе сучасных матэрыялаў і сродкаў масавай інфармацыі. Ўжыта шмат розных выставачных, мультымедыйных і адукацыйных метадаў у адпаведнасці з бягучымі тэндэнцыямі ў музейнай справе. Экспазіцыя пра св. арцыбіскупа Зыгмунда Шчэнснага Фелінскага была запланавана ў форме, якая даступна прадстаўляе гістарычны змест з магчымасцю паглыблення ведаў пры дапамозе інавацыйных мультымедыйных тэхналогій на самым высокім мастацкім узроўні.