MENU

Музей Св. Зыгмунда Шчэнснага Фелінскага ўжо адкрыты!

s. Magdalena, 15 January 2017

13 студзеня 2017 у прысутнасці многіх запрошаных гасцей афіцыйна адкрылі для публікі музей Св. Зыгмунда Шчэнснага Фелінскага. Прысутнічалі прадстаўнікі Міністэрства культуры, Інстытута нацыянальнай памяці, дырэктары музеяў, гісторыкі. дзеячы культуры святары і законніцы. Музей зрабіў на ўсіх вельмі вялікае  ўражанне. Цяпер, чакае наведвальнікаў, як дарослых, так і дзяцей.

(more…)

Музей Св. Зыгмунда Шчэнснага Фелінскага ўжо асвечаны!

s. Magdalena, 11 January 2017

У суботу, 3 студзеня 2017 г. у Генеральным Доме Кангрэгацыі Сясцёр францішканак Сям’і Марыі ў Варшаве пры вул. Желязнай 97 адбылася выключная падзея. Заснаваны тут Музей св. Зыгмунда Шчэнснага Фелінскага быў асвечаны Ксяндзом Кардыналам Казімірам Ныч. Мітрапаліт Варшаўскі адслужыў урачыстую святую Імшу, а затым асвяціў і наведаў музей. Ва ўрачыстай цырымоніі прынялі ўдзел: капэлян капліцы Генеральнага Дома кс. Павел Рытэль-Андрианік, прадстаўнік Польскага Епіскапату, і больш за 100 сясцёр Кангрэгацыі на чале з Генеральнай настаяцельніцай Маці Янінай Керстан.

(more…)

  • Categories

  • Цытаты

    Касцёл – гэта самы вялікі мой скарб, гэта мэта майго жыцця, гэта адзіная мая любоў на зямлі (1855).

    Я веру Богу, нічога не жадаю, акрамя святой Яго волі (1877).

    Благаслаўлёныя, каго гадзіна выпрабаванняў застане пад крыжам з Марыяй (1874).

    Унутраны супакой з’яўляецца самым дарагім скарбам і адзіным падарункам, які Збаўца сваім вучням абяцаў на зямлі (1879).

    Няхай Божы супакой, Яго ласка і благаслаўленне суправаджаюць вас заўсёды і ўсюды (1890).